Форма обратной связи
ЕСЛИ У ВАС ОСТАЛИСЬ ВОПРОСЫ
наш лучший менеджер свяжется с Вами в ближайшее время
Малако і малочныя прадукты нездарма адносяць да прадуктаў высокай харчовай, біялагічнай і дыеталагічнай важнасці. Усё ж такі размова ідзе пра больш як сотню каштоўных кампанентаў, усе неабходныя для жыццядзейнасці арганізма рэчывы: бялкі, тлушчы, вугляводы, мінеральныя солі, вітаміны. Гэтыя кампаненты добра збалансаваны, дзякуючы чаму лёгка засвойваюцца. Асабліва карыснае малочнае дзецям, цяжарным, кормячым жанчынам і пажылым людзям.
— Каштоўнасць малака заключаецца ў аптымальнай збалансаванасці яго кампанентаў, лёгкай засваяльнасці і актыўным выкарыстанні арганізмам для сваіх патрэб, — тлумачыць загадчыца лабараторыі комплексных праблем гігіены харчовых прадуктаў РНПЦ гігіены, кандыдат медыцынскіх навук Ала БАНДАРУК. — Малочныя прадукты даюць нам энергію, удзельнічаюць у «будаўніцтве» клетак і тканак, у абменных працэсах. Бялкі малака змяшчаюць незаменныя амінакіслоты (трыптафан, лізін, метыянін, лецыцін і інш). Засваяльнасць малочных бялкоў надзвычай высокая — 98 працэнтаў. Бялкі малака рэгулююць тлушчавы абмен, дапамагаюць засваенню іншых бялкоў. Малочны бялок, як вядома, абараняе арганізм і ад атрутных рэчываў. Лактоза, або малочны цукар, з’яўляецца крыніцай энергіі для біяхімічных працэсаў у арганізме, спрыяе засваенню кальцыю, фосфару, магнію, барыю…
— У якасці заквасак выкарыстоўваюцца чыстыя культуры малочнакіслых бактэрый (малочнакіслых стрэптакокаў, балгарскай і ацыдафільнай палачак і інш.), — кажа Ала Бандарук. — Па спосабе гатавання кісламалочныя прадукты дзеляцца на тыя, што атрымліваюцца ў выніку толькі малочнакіслага браджэння, і тыя, што атрымліваюцца ў выніку браджэння змешанага — малочнакіслага і спіртавога. Да першай групы адносяцца звычайная і мечнікаўская сыракваша, ражанка, ацыдафільнае малако. Яны валодаюць кісламалочным смакам, аднароднай кансістэнцыяй. Да другой групы адносіцца кефір, кумыс, ацыдафільна-дражджавое малако. Гэтыя напоі валодаюць больш вострым кісламалоч-ным смакам (з-за невялікай колькасці спірту і вуглякіслага газу), што надае асвяжальны эфект, а кансістэнцыю робіць неаднароднай, з дробнымі бурбалкамі газу…
Справочно: возможность сертификации пищевой продукции, в том числе молочной, не предусмотрена ТР ТС 021/2011.